Кніга «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася філятэлістычная калекцыя «Біблейскія гісторыі». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынікі. У кнізе каля дзевяноста артыкулаў. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня яе зьместу…
Кніга паўстала як краязнаўчыя артыкулы аб цудоўным мястэчку з цікавай старажытнай гісторыяй, амаль невядомай яго жыхарам.Забытыя і напаўзабытыя падзеі, зьвязаныя з мястэчкам Луна-Воля, складаюць зьмест кнігі. Але не толькі яны. Бо тое, што адбываецца на нашых вачах, праз некаторы час становіцца гісторыяй, якая не толькі мае ўласьцівасьць забывацца, але якую вельмі часта стараюцца зьмяніць. Таму гісторыю варта фіксаваць сучасьнікамі і сьведкамі падзей